Еўрапарламент не прызнаў вынікі беларускіх выбараў у Палату прадстаўнікоў

Дэпутаты падкрэслілі, што абранаму ў Беларусі парламенту бракуе дэмакратычнай легітымнасці, перадае РІА "Новости".

Разам з тым, еўрадэпутаты заявілі пра падтрымку прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці ды апазіцыі, а таксама выказаліся за спрашчэнне і лібералізацыю візавага рэжыму для беларускіх грамадзян.

На думку дэпутатаў Еўрасаюза, беларускія ўлады ігнаруюць заклікі міжнароднай супольнасці, чым уводзяць краіну ў яшчэ вялікую ізаляцыю. Доказам гэтага яны назвалі той факт, што ў парламент Беларусі не былі абраныя прадстаўнікі апазіцыі, а таксама тое, што ў краіне застаюцца палітычныя вязні.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі