ЕС створыць "фонд падтрымкі дэмакратыі" ў суседніх краінах

Пра гэта паведамляе выданне EUObserver, якое асвятляе дзейнасць структур Еўрасаюза.

Прапанову стварыць такі фонд зрабіла Польшча, калі старшынявала ў ЕС у другой палове 2011 года. Структура будзе займацца размеркаваннем грантаў сярод грамадска-палітычных рухаў, моладзевых груп, СМІ, фондаў і адукацыйных арганізацый. Фінансавацца фонд будзе за кошт унёскаў краін-чальцоў ЕС. Мяркуецца, што ён пачне працу яшчэ сёлета.

У рамках ЕС таксама мяркуецца ўвесці новую пасаду спецыяльнага прадстаўніка ЕС па правах чалавека. Як чакаецца, вярхоўная прадстаўніца па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Кэтрын Эштан прапануе кандыдатуру на гэтую пасаду ўжо на гэтым тыдні.

Фота — goodvin.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі