Ермакова: у бліжэйшы год-два новай праграмы з МВФ не будзе

Прыезд місіі МВФ у Беларусь чакаецца ў красавіку. Як інфармуе БЕЛТА, гэта будзе "звычайны постманіторынг". Аднак пры гэтым гаворка будзе ісці і пра новую праграму з Міжнародным валютным фондам. Найхутчэй, прымаючы пад ўвагу "палітычны падтэкст сітуацыі", новая праграма Беларусі з МВФ у бліжэйшыя год-два не пачнецца, мяркуе Надзея Ермакова.

Відавочна, што старшыня Нацбанку мае на ўвазе ўмовы, якія выставіў Міжнародны валютны фонд для працягу крэдытавання Беларусі. А сярод іх — правядзенне рэформаў. "Калі хтосьці думае, што без крэдыту МВФ наша эканоміка загнецца, то гэтага не будзе", — заявіла Ермакова.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі