Ермакова не паехала на гадавы сход МВФ і Сусветнага банка

Кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова з'яўляецца прадстаўніцай Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе. Яна мусіла адправіцца ў Вашынгтон 21 верасня на чале беларускай дэлегацыі. Аднак 22 верасня ў прыёмнай Нацыянальнага банка агенцтву БелаПАН паведамілі, што Ермакова ў ЗША не паехала і знаходзіцца на сваім працоўным месцы.

У беларускай дэлегацыі ў Вашынгтон прыбылі міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які ўзначальвае дэлегацыю замест Ермаковай, і міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Як паведамляюць некаторыя СМІ, Ермаковай адмовілі ў амерыканскай візе. Аднак пацвердзіць гэту інфармацыю пакуль не атрымалася. 

Фота: belmarket.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі