Эксперт: “Беларуска-шведскі канфлікт цягнецца ўжо даволі даўно”

7 жніўня беларускае МЗС распаўсюдзіла заяву аб закрыцці пасольства ў Швецыі. Але ў каментарыі для Еўрарадыё там патлумачылі, што дыпламатычныя адносіны не спыняцца.

120808 Eurafokus.mp3

“Гэта не праблема. Ёсць даволі шмат краін, дзе мы не маем дыппрадстаўніцтваў, але маем з імі адносіны. Функцыі пасольства Швецыі будзе выконваць адно з прадстаўніцтваў у суседняй краіне”, -- кажуць у Міністэрстве замежных праў Беларусі.

Якое дакладна – пакуль не вядома. З суседзяў Швецыі беларускія пасольствы ёсць у Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы і Германіі.

Прычынай, па якой афіцыйны Мінск вырашыў закрыць сваю амбасаду ў Швецыі, было рашэнне шведаў не прымаць новага беларускага пасла, а таксама выслаць двух нашых дыпламатаў. Такім чынам штат нашага пасольства скарачаўся з 5 да 2 чалавек. Моцны адказ на адмову працягваць акрэдытацыю Стэфану Эрыксану. Звычайна дыпламатаў высылаюць паводле прынцыпу “вока за вока”.

Разам з закрыццём свайго пасольства ў Стакгольме, Мінск прапанаваў зрабіць тое ж шведам. Яны павінны выехаць з Мінска да 30 жніўня. Эксперт па міжнародных адносінах, Раман Якаўлеўскі лічыць, што ацэньваць беларуска-шведскі дыпламатычны канфлікт выключна паводле міжнароднага права не варта. Закулісная барацьба мае сваю гісторыю. Беларусы даўно выказвалі сваю незадаволенасць Эрыксанам, яшчэ да выбараў 2010 году. Стакгольму гэта папросту надакучыла.

“Гэтая закулісная барацьба мае сваю гісторыю – вядомую і невядомую. Таму не думаю, што можна гаварыць аб несіметрычным адказе шведаў. Мяркую, што ім гэта ўсё папросту надакучыла”.

Эксперт мяркуе, што у выніку дыпламатычнага канфлікту больш пацерпяць беларусы. Асабліва балюча адаб’ецца ён на магчымасці паехаць у Швецыю для грамадзян нашай краіны. Шведы змогуць атрымаць беларускую візу ў аэрапорце. А вось нам за шведскай давядзецца ехаць у Маскву.

“Куды – у Маскву ездзіць? Як гэта з амерыканцамі атрымалася? Каму яно трэба было? Думаю, што беларусаў усё ж больш у Швецыю ездзіла, чым шведаў у Беларусь. Дакладных лічбаў не ведаю, але думаю, што так і ёсць”.

Адаб’ецца ліквідацыя пасольстваў і на гаспадарчых адносінах. Яны, магчыма, не самыя інтэнсіўныя, але ёсць. У адной са шведскіх фірм працаваў нават сын міністра замежных спраў Беларусі Мартынава.

Тым часам міністр замежных спраў Карл Більт каментуе свае ўражанні ад паводзінаў беларускіх калег у “Твітары”, пішучы, што “страх Лукашэнкі перад правамі чалавека дасягнуў новых вышынь”. Беларускае МЗС не адстае і посціць у свой “Твітар” прэс-рэлізы пра закрыццё пасольства ў Стакгольме.

“Гэтая закулісная барацьба мае сваю гісторыю – вядомую і невядомую. Таму не думаю, што можна гаварыць аб несіметрычным адказе шведаў. Мяркую, што ім гэта ўсё папросту надакучыла”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі