Экс-намесніку міністра Яўгену Полудню выставілі канчатковае абвінавачванне

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў старшыня Следчага камітэта Валерый Вакульчык.

Полудня падазраюць у атрыманні матэрыяльных каштоўнасцяў і грашовых сродкаў ад службовых асоб органаў унутраных справаў. Таксама яго падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што нанесла шкоду дзяржуласнасці ў буйным памеры. Па словах Вакульчыка, цяпер экс-намеснік міністра знаёміцца з матэрыяламі справы, пасля чаго справу перададуць пракурору для накіравання ў суд.

Нагадаем, што крымінальную справу на Полудня пачалі ў снежні 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі