Дзяўчат, якія спрабавалі абліць фарбай камуністаў, могуць пасадзіць

Пра гэта Лiхадзеева паведаміла ў "Фэйсбуку". Крымінальную вытворчасць распачалі паводле артыкула "Хуліганства, здзейсненае групай асобаў". Пакараннем за гэта можа стаць пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 25 красавіка ў Кіеве. Лідары кампартый Украіны, Беларусі і Расіі Пётр Сіманенка, Ігар Карпенка і Генадзь Зюганаў сабралі прэс-канферэнцыю з нагоды 20-годдзя стварэння саюза кампартый КПСС. Тады  дзве дзяўчыны ўварваліся ў залу і паспрабавалі абліць чырвонай фарбай галоўных камуністаў трох краін.

Пры гэтым дзяўчаты крычалі: "Нашчадкі крывавых тыранаў!". Аднак ні ў каго яны фарбай не пацэлілі. Дзяўчат затрымала ахова.

Адзначым, што Ігар Карпенка быў абраны першым сакратаром  Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі ў кастрычніку 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі