Дзесяць кіроўцаў пазбавіліся правоў, бо не прапусцілі хуткую

Супрацоўнікі ДАІ хацелі праверыць, ці прапускаюць кіроўцы машыны медыкаў з уключанымі мігалкамі. Справа ў тым, што супрацоўнікі хуткай неаднаразова скардзіліся: ім не даюць дарогі, калі тэрмінова трэба выехаць на выклік.

У часе акцыі машына хуткай ехала з салідным эскортам ДАІ. Нягледзячы на гэта, каля дзясятка кіроўцаў не прапусцілі медыкаў, за што і паплаціліся ўласнымі правамі. Цяпер парушальнікаў чакаюць або штрафы ад 200 тысяч да мільёна рублёў, або пазбаўленне правоў на тэрмін да году, перадае Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі