Дзед Мароз завітаў на беларускую ялінку ў Варшаве (фота)

Увечары 30 снежня ў памяшканні гэтай арганізацыі сабралася некалькі дзесяткаў чалавек, каб адсвяткаваць надыходзячы Новы год. Прывітаць іх прыйшоў Дзед Мароз разам з казачнымі персанажамі.

У танцах, конкурсах і карагодах удзельнічалі як маленькія дзеткі, так і іх бацькі. Таксама Дзед Мароз не забыўся прынесці з сабой падарункі, якія ён уручыў самым маленькім.

Скончылася святкаванне салодкім сталом.