Як піша nn.by, яна абураецца тым, што журналісты адразу звярнуліся не да яе, а запісалі ўсё са словаў непаўналетняга Рамана. Разам з тым жанчына не захацела назваць афіцыйную версію адлічэння юнака, каб патлумачыць сітуацыю.
Нагадаем, 16-гадовага Рамана Пратасевіча адлічылі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у "маўклівай акцыі". Пасля адлічэння ён быў вымушаны сысці з дому праз ідэйны канфлікт з бацькамі.