Домрачава: “Стараюся дыстанцыянавацца ад таго, што пішуць пра мяне людзі”

У яе руках быў і вялікі букет белых ружаў, які яна атрымала ад міністра спорту. Дар’я адразу прызнаецца, што чэшскі чэмпіянат свету аказаўся няпростым. А перамога ў апошнім пункце праграмы — мас-старце — была для яе надзвычай радаснай падзеяй.

Домрачава расказала пра тое, як змагаецца з крытычнымі водгукамі на свой адрас. Паводле яе словаў, лепш проста не звяртаць увагі на іх.
130220_domraczava2.mp3
Дар'я Домрачава: “Я стараюся дыстанцыянавацца ад вывучэння прэсы, ад вывучэння таго, што пішуць пра мяне людзі. Стараюся канцэнтравацца і рабіць сваю справу”.

У Беларусі Домрачава будзе нядоўга, але яна, акрамя сустрэч з роднымі, збіраецца "сур'ёзна патрэніравацца". Ужо на наступным тыдні ў Осла пачынаецца этап Кубка свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі