Добрушская фабрыка робіць офісную паперу, якую ніхто не купляе

Па звестках кантралёраў, якія перадае БелаПАН, фабрыка "Герой працы" выдаткавала 6 мільярдаў рублёў на ўкараненне аўтаматычнай лініі па вытворчасці офіснай паперы. 

Яшчэ ў красавіку 2011 года фабрыка ўвяла ў эксплуатацыю нямецкую аўтаматычную лінію для вытворчасці і пакавання офіснай паперы Bielomatik коштам 596 тысяч еўра. Аднак арганізаваць вытворчасць таннай офіснай паперы высокай якасці на фабрыцы так і не змаглі.

Ад красавіка 2011 года па кастрычнік 2012 года на лініі выраблялі ў сярэднім 11 300 пачкаў паперы ў месяц. Гэта склала менш за 3% ад аб'ёму, прадугледжанага бізнэс-планам. У сярэднім сёлета дарагая імпартная лінія працавала па чатыры змены ў месяц.

Пры гэтым на складах фабрыкі запасы офіснай паперы склалі чатырохмесячны аб'ём. Папера гэтая нізкай якасці і высокага кошту.

Фота — govorim.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі