Для Беларусі блізіцца "вялікі пасольскі ад'езд"

Яна закране кіраўнікоў дыпламатычных місій Нямеччыны, ЗША, Літвы, Венгрыі, магчыма, некаторых іншых краін, паведамляе інтэрнэт-выданне "Таварыш-online".

Кадравыя змены ў шэрагу амбасадаў могуць спарадзіць надзеі або ілюзіі на нармалізацыю адносін паміж Захадам і афіцыйным Мінскам, мяркуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

Аднак паводле некаторых звестак, будучая ратацыя амбасадараў павінна закрануць не толькі заходнія дыпмісіі. Не выключана, што зменіцца і расійскі пасол у Мінску. Ходзяць чуткі, што Аляксандра Сурыкава можа змяніць генерал ФСБ Сяргей Сцяпашын — цяперашні старшыня Лічыльнай палаты Расіі.

Фота — pandoraopen.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі