Дэпутатка: Калі ізноў будуць казаць пра палітвязняў, то навошта сюды ехаць?

Галоўнае зразумець, з якімі насамрэч мэтамі дэлегацыя дэпутатаў Еўрапарламента хоча наведаць у ліпені нашу краіну. Такую пазіцыю ў размове з Еўрарадыё выказала сябра камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валянціна Леаненка.

Леаненка: “Мы гатовыя сустракацца, слухаць нейкія прапановы, нейкія заўвагі, бачыць жаданне дапамагчы ў вырашэнні нейкай канкрэтнай сітуацыі. Але калі будзе, як гэта заўсёды нам пра’яўляюць: “Вызваліце палітвязняў, а тады мы будзем весці размову”, то навошта тады з гэтым ехаць? Мы ўжо ведаем гэтую агучаную пазіцыю”.

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс, які з 18 па 21 сакавіка быў з візітам у Мінску, паведаміў Еўрарадыё, што ў ліпені нашу краіну плануе наведаць дэлегацыя Еўрапарламента. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, яны могуць запатрабаваць ад беларускіх уладаў сустрэчы з палітвязнямі. Але менавіта гэта, упэўненая Валянціна Леаненка, і будзе сведчыць пра сапраўдную прычыну іх прыезду. І тады ўзнікае верагоднасць, што чакаць іх у Беларусі не будуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі