Дарэнка ў твітары: Лукашэнка сказаў, што ў еўрапейскіх лідараў няма яец!

13 снежня расійскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка ўзяў інтэрв’ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні ён паразмаўляў з Еўрарадыё пра сваё бачанне гэтай размовы і пра настрой, з якім ехаў у Мінск. Пасля інтэрв’ю Дарэнка пакінуў у сваім твітары некалькі запісаў наконт таго, пра што размаўляў з беларускім кіраўніком:

“Лукашэнка класны. Я намякнуў, што ў яго з Беларуссю як з жонкай. Ён сказаў, ён бы вельмі гэтага хацеў”.

“Лукашэнка круты: сказаў, што ў еўрапейскіх лідараў няма яец. Я запярэчыў: у Сарказі ёсць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма!”

“Я два разы настойліва запытаўся ў Лукашэнкі: “Пуцін хто?” Лукашэнка ўпарта два разы сказаў: “Я думаю пра яго тое самае, што і вы”.

Таксама Сяргей Дарэнка паведаміў у сваім Твітары, што інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам хоча даць у эфір у пятніцу а 17-й па маскоўскім часе. Тэкст інтэрв’ю з’явіцца на сайце rusnovosti.ru.

(карцінка большага памеру)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі