Цягнік маскоўскага метро збіў беларуса, які спусціўся ў тунель (відэа)

Ім апынуўся беларус Дзмітрый Варапаеў, як паведамляе Life News. Здарэнне адбылося 9 красавіка, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

Паводле папярэдніх звестак, 37-гадовы пасажыр быў цвярозы. Пакуль не ўсталявана дакладна, але ёсць здагадка, што ён спусціўся ў тунэль па патрэбе. Камеры назірання зафіксавалі, як Варапаеў нечакана для пасажыраў спусціўся ў тунэль. Перад гэтым ён толькі панаракаў, што цягнік занадта доўга не прыбывае.

Як распавялі відавочцы, пасажыр нечакана саскочыў на рэйкі, каб выкарыстаць тунэль метрапалітэна як прыбіральню. Аднак цягнік неўзабаве на велізарнай хуткасці вынес яго на перон. Мужчыну неадкладна выклікалі хуткую, аднак ён сканаў у рэанімацыі.

Машыніст не здолеў своечасова затармазіць, бо не мог разгледзець чалавека ў цёмным тунэлі.