ЦВК Украіны апрацаваў 99,95% пратаколаў, апазіцыя пратэстуе
Нагадаем, парламенцкія выбары адбыліся 28 кастрычніка, але канчатковых іх вынікаў дагэтуль няма.
Па выніках апрацоўкі 99,95% пратаколаў участковых выбарчых камісій, за Партыю рэгіёнаў прагаласавалі 30,00% выбарцаў, за "Бацькаўшчыну" — 25,53%, за партыю "УДАР Віталя Клічко" —13,96%, за Камуністычную партыю — 13,18%, за "Свабоду" — 10,44%, паведамляе УНІАН.
Тым часам, украінская апазіцыя сёння збіраецца правесці акцыю пратэсту ў Кіеве каля будынка Цэнтравыбаркама супраць фальсіфікацый на выбарах. Апазіцыянеры пагражаюць не прызнаць вынікі выбараў і нават адмовіцца ад дэпутацкіх мандатаў.
Фота — РІА "Новости"