Ці заседжваюцца на працы дэпутаты і міністры? (фотарэпартаж)

“Ну калі праца ёсць, то, безумоўна, застаюцца. А шмат хто прыходзіць нашмат раней на працу. Каб вырашыць тыя пытанні, якія засталіся з учорашняга дня”, — запэўнівае мяне нясмелым голасам супрацоўніца Міністэрства сельскай гаспадаркі.

121207_pilecki_rabota.mp3

Пытаюся ў яе пра гэта нездарма. На днях адмыслова па заданні рэдакцыі “сачыў” за працай міністэрства. Калі а шостай вечара там яшчэ свеціцца палова вокнаў, то каля сёмай застаюцца адзінкі. Але ніякіх прэтэнзій не выставіш — міністэрства працуе ад 9-й да 18-й гадзіны з перапынкам на абед.

Пасля завяршэння працоўнага дня ў будынку Міністэрства сельскай гаспадаркі застаецца няшмат супрацоўнікаў.

Абзвоньваю яшчэ некалькі ўстановаў і даведваюся, што гэта для міністэрстваў стандарт. Як і тое, што іх супрацоўнікі часта затрымліваюцца пасля працы. Пацвярджаюць гэта і ў Мінэканомікі.

“Фармальна з 9-й да 18-й. Як і ў большасці арганізацый. Але шмат хто затрымліваецца і пасля шостай вечара. Бывае, што нехта прыходзіць раней. Усё як у большасці арганізацый. Абед у нас з першай да другой гадзіны".

Суразмоўца не хлусіць. Падчас свайго вечаровага ваяжу заўважаю, што ў Мінэканомікі і а 19-й гадзіне вокны ярка ззяюць — праца яшчэ кіпіць, хоць гадзіну таму ўсе чыноўнікі маглі б спакойна сысці дадому.

Міністэрства эканомікі ў 18.30. Працоўны дзень завяршыўся паўгадзіны таму.

Пытаюся і пра штрафы за спазненні альбо за затрымку на працы. Бо чуў ад знаёмых, якія працуюць на Захадзе, што начальства бывае не вельмі задаволенае, калі супрацоўнікі доўга заседжваюцца. Маўляў, не спраўляюцца з працай у адведзены час. У Мінэканомікі мяне запэўніваюць, што працуюць згодна з Працоўным кодэксам, а там нічога пра штрафы не гаворыцца.

“Мы працуем у межах звычайнага Працоўнага кодэкса. Калі не памыляюся, там нічога такога не прадугледжана”.

Разгортваю Кодэкс — насамрэч няма. Паводле законаў, за спазненні — як парушэнне працоўнай дысцыпліны і ўнутранага працоўнага распарадку — можна толькі звольніць. А калі спазніцца на працу на тры гадзіны — гэта ўжо будзе прагул, што таксама прычына для звальнення.

Ля будынка МінэканомікіДом урада. Таму іду туды, чакаючы пабачыць святло ва ўсіх вокнах. Пісаць законы — справа няпростая і доўгая. Але, замест ярка асветленай пляцоўкі перад будынкам, трапляю ў цемру. Свецяцца толькі некалькі вокнаў, за якімі працуюць чыноўнікі апарата Савета міністраў.

Злева — вокны апарата Савета міністраў. Справа — дэпутацкія кабінеты.


Зразумеўшы, што дэпутаты з законамі спраўляюцца своечасова і сыходзяць дакладна а 18-й гадзіне, пытаюся ў Палаце прадстаўнікоў пра тое, ці спазняюцца народныя абраннікі на працу. Мяне запэўніваюць, што ў беларускім парламенце пануе дысцыпліна і парадак.

“Не, ну што вы! Вядома, што не. Дысцыпліна — яна паўсюль дысцыпліна”.

Цікава, што самымі зацятымі працаголікамі выявіліся супрацоўнікі МУС, КДК і КДБ. Асабліва шмат светлых вокнаў у апошніх. І не толькі а 19-й гадзіне — і а 20-й, і нават а 21-й. Яно зразумела, ворагі беларускай дзяржавы не спяць.

18.30 — Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Міністэрства ўнутраных спраў праз гадзіну пасля завяршэння працоўнага дня.

КДБ — 20.00.

Міністэрства замежных спраў таксама на дзіва працавітае — 18.30.

Мінгарвыканкам праз гадзіну пасля заканчэння працоўнага дня.

Мінфінансаў у 19.00. Працоўны дзень скончыўся гадзіну таму.

Міністэрства спорту і турызму — 19.00.

А гэта выканкам СНД. 18.30.

Супрацоўнікі Нацбанка таксама спраўляюцца з абавязкамі своечасова — 18.30.

І Адміністрацыя кіраўніка краіны — 19.00.

“Ну калі праца ёсць, то, безумоўна, застаюцца. А шмат хто прыходзіць нашмат раней на працу. Каб вырашыць тыя пытанні, якія засталіся з учорашняга дня”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі