Чытачы Time назвалі "чалавекам года" кіраўніка Паўночнай Карэі

У ліку дзесяці самых папулярных у чытачоў персон таксама апынуліся егіпецкі прэзідэнт Махамед Мурсі і праваабаронца Аун Сан Су Чжы, перадае ВВС.

Агулам у галасаванні прынялі ўдзел больш за 5,5 мільёна чалавек. Аднак выданне падкрэслівае, што імя "Чалавека года" яшчэ канчаткова не названае. 19 снежня стане вядома, каго з прэтэндэнтаў абяруць рэдактары.

Фота — AFP