Што будзе, калі літаральна выконваць указ пра інтэрнэт?

Еўрарадыё даведалася, што будзе, калі выконваць Указ 60 і артыкул 22.16 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, кіруючыся літарай закона.


Працэдура збору інфармацыі пра карыстальнікаў для інтэрнэт-клубаў і інтэрнэт-кафе прапісана ў адпаведнай пастанове Саўміна. А для кавярняў і рэстаранаў усё застаецца невядомым. Працэдуры няма, а адказнасць за яе невыкананне — ад 5 да 15 базавых.


Некаторыя з мінскіх кавярняў чулі пра закон, але дадзеныя сваіх кліентаў не збіраюць і збіраць не думаюць:


"Мы не будзем правяраць. Якая там прадугледжаная адказнасць? Ну вось, калі мы не можам у нашых гасцей пытацца пашпартныя дадзеныя, бо гэта парушае права на асабістае жыццё. Можа чалавек не хоча, ці ўвогуле інкогніта знаходзіцца ў горадзе".


Калі дзейнічаць згодна з указам, то пад словамі “пункт калектыўнага доступу ў інтэрнэт” пападаюць не толькі клубы інтэрнэт-кафэ, але і... хатнія сеткі ды “іншыя месцы, дзе забяспечваецца калектыўны доступ да інтэрнэта”. Па сутнасці, кожны канкрэтны офіс з Wi-Fi ці нават кватэра, куды прыйшлі сябры з ноўтбукам, з'яўляецца пунктам доступу.


Як даведалася Еўрарадыё, некаторыя кавярні ўжо перастрахаваліся — перапісваюць пашпарты.


"У нас ёсць указанне па нашых рэстаранах збіраць дадзеныя. Таму мы перапісваем пашпарты карыстальнікаў", — распавядаюць у рэстаране "Фрайдзіс".


Дарэчы, у законе не прапісана, што адказнасць кладзецца на прадпрымальніка ці юрасобу. Таму могуць пакараць любога, нават адміністратара кафэ ці афіцыянта, які даў пароль і не спытаў пашпарт.


Падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА прадстаўнік ААЦ Аляксандр Горбач прапануе рэстаранам атрымаць ліцэнзію пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг у Міністэрства сувязі:


"Кафэ і рэстараны ў прынцыпе не з'яўляюцца пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг. Тым не менш, тут могуць быць два варыянты. Альбо кафэ або рэстаран, як юрыдычная асоба, атрымлівае адпаведную ліцэнзію Мінсувязі на прадастаўленне паслуг электрасувязі, і ў гэтым выпадку ад свайго імя яны могуць прадастаўляць гэтую паслугу і будуць звычайнымі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг. Альбо той пастаўшчык інтэрнэт-паслуг, які мае тую ж кропку Wi-Fi доступу на тэрыторыі кафэ або рэстарана, выконвае тыя патрабаванні, якія выкладзены ва ўказе № 60".


Незразумелым застаецца пытанне з рэкламнымі агенцтвамі, якія прадаюць рэкламу для замежных сайтаў, як "Фэйсбук", ЖЖ ці "Яндэкс". Бо прадаваць тавары і паслугі беларускія фірмы могуць толькі на сайтах зарэгістраваных у Беларусі.


"Гэта залежыць ад таго, па якіх дамовах яны працуюць. Калі гэта дамовы даручэння, то нічога не парушаюць. Калі аказанне рэкламных паслугаў ці камісія — парушаюць. Пры дамове даручэння яны дзейнічаюць ад імя нерэзідэнта Беларусі, а дзеянне ўказа не распаўсюджваецца на нерэзідэнтаў", — мяркуе юрыст Людміла Чэкіна.


Еўрарадыё даведалася, што колькасць рэсурсаў у спісе абмежаванага доступу за гэты час не змянілася — гэта 35 сайтаў, большасць з іх — порнасайты. Чаму ў беларускім спісе так мала порнасайтаў, тлумачаць у БелДІЭ:


"У праваахоўнікаў рукі толькі да гэтых сайтаў дайшлі. Гэта ж трэба афіцыйна даказаць, і потым кожны сайт можа аспрэчыць у судзе, на падставе чаго яго закрылі".


Раней паведамлялася, што ў спіс забароненых сайтаў патрапілі таксама "Хартыя", "Беларускі партызан", праваабарончы цэнтр "Вясна" і блог Яўгена Ліпковіча. Доступ да іх абмежаваны для дзяржаўных устаноў, акрамя спецслужб, і ва ўстановах адукацыі.

Артыкул Адміністратыўнага кодэкса 22.16:


1. Осуществление деятельности по реализации товаров, выполнению работ, оказанию услуг на территории Республики Беларусь с использованием информационных сетей, систем и ресурсов, имеющих подключение к сети Интернет, не размещенных на территории Республики Беларусь и (или) не зарегистрированных в установленном порядке, – влечет наложение штрафа на индивидуального предпринимателя или юридическое лицо в размере от десяти до тридцати базовых величин.


2. Нарушение требований законодательных актов по осуществлению идентификации абонентских устройств при оказании интернет-услуг и (или) пользователей интернет-услуг в пунктах коллективного пользования интернет-услугами, учету и хранению сведений об абонентских устройствах, персональных данных пользователей интернет-услуг, а также сведений об оказанных интернет-услугах – влечет наложение штрафа в размере от пяти до пятнадцати базовых величин.


3. Нарушение требований законодательства по ограничению доступа пользователей интернет-услуг к информации, запрещенной к распространению в соответствии с законодательными актами, –влечет наложение штрафа на индивидуального предпринимателя или юридическое лицо в размере от десяти до тридцати базовых величин.


Указ 60, вытрымка з пункта 6:


**Для целей настоящего Указа под пунктами коллективного пользования интернет-услугами понимаются компьютерные клубы, интернет-кафе, домашние сети, иные места, в которых обеспечивается коллективный доступ пользователей интернет-услуг к сети Интернет.


З пастановы Саўміна нумар 647 ад 29.04.2010


...при оказании пользователям услуг передачи данных и телематических услуг в компьютерном клубе или Интернет-кафе руководитель или уполномоченное им лицо обеспечивает ведение, учет и хранение: персональных данных пользователей услуг передачи данных и телематических услуг (имя, отчество, фамилия, вид и номер документа, удостоверяющего личность, наименование органа, его выдавшего); сведений о времени начала и окончания оказания услуг передачи данных и телематических услуг, предоставленной в пользование вычислительной техники; электронного журнала, куда включаются идентификационные сведения об абонентских устройствах (МАС-адрес, внутренние и внешние IP-адреса), дате, времени и доменных именах или IP-адресах интернет-ресурсов, с которыми пользователь осуществил соединение...

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі