Чэрвенскі рынак у Мінску не зачыняць, пакуль не пабудуюць новы

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на прадпрымальніка Васіля Бараноўскага. Ён нагадаў, што новая пляцоўка для гандляроў з Чэрвенскага рынка будзе пабудаваная за Мінскім холадакамбінатам №2. Сталічныя ўлады паабяцалі стварыць там усе ўмовы для працы да сёлетняга красавіка.

Па словах Бараноўскага, кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька паабяцаў: калі пляцоўку не пабудуюць да 1 красавіка, прадпрымальнікі не пераедуць з Чэрвенскага рынка.

На гэтае месца плануюць пераехаць 80% прадпрымальнікаў з Чэрвенскага рынка. Астатнія знайшлі новыя месцы для працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі