Чашніцкія камунальнікі ўжо не хочуць купляць аўто за 40 тысяч долараў
Чашніцкае ЖКГ адмяніла тэндар на закуп легкавога аўтамабіля за 350 мільёнаў рублёў.
Пра тое, што камунальнікі вырашылі купіць сабе нятаннае аўто, паведамілі "Народныя навіны Віцебска". Сёння, праз двое сутак пасля публікацыі, на старонцы тэндара з'явіўся пратакол адмены электроннага аўкцыёну. Прычынай адмены называецца "страта неабходнасці ў набыцці тавару".