Чаму міліцыянты не з’яўляюцца на судовыя паседжанні?

“Адкрыйце заканадаўства і там напісана, што будзе ў выпадку няяўкі на паседжанне. Працэнтныя суадносіны, як яны не з’яўляюцца, цяжка назваць. Бываюць такія выпадкі, вядома. Але ёсць адпаведны артыкул, там усё прапісана”, -- кажуць нам у судзе Завадскога раёна Мінска.

Там дадаюць, што выпадкі няяўкі каго-небудзь з фігурантаў справы даволі частыя. Асабліва часта не з’яўляюцца сведкі.

Еўрарадыё прыгадала адразу два нядаўнія працэсы, на якія не з’яўляліся… міліцыянты. Прычым, у адным выпадку участковы выступае ў якасці істца, а ў іншым прадстаўнік МУС з’яўляецца адказчыкам.

Першы суд пачаўся 12 чэрвеня. Гродзенскага святара Мікалая Гайдука участковы Тадэвуш Матукевіч абвінавачвае ў адмове здаваць адбіткі пальцаў. Сведкам выступае таксама міліцыянт. Аднак справа трапіла ў СМІ, узняўся шум, і на суд міліцыянты проста не прыйшлі.

Юрыст Максім Андрэеў, які прадстаўляе інтарэсы святара, лічыць, што міліцыянты нават і не збіраліся ісці на паседжанне.

“Пачнем з таго, што гэта нармальная практыка для міліцыянераў. Яны, як правіла, на адміністратыўныя справы не прыходзяць. Іншая справа, што яны спадзяваліся, што справа ціхай сапай будзе спушчаная. І нават без іх прыходу. Проста штрафчык бы закаталі, альбо сказалі б адкатаць хуценька пальчыкі і не чапалі б нас”.

Дарэчы, згодна з заканадаўствам, суддзі належыць права вызначаць магчымае правядзенне працэсу ў адсутнасць некага з бакоў, альбо не. Ён таксама вызначае, ці з’яўляюцца прычыны адсутнасці ўважлівымі. Калі палічыць, што не, то кодэкс абавязвае прывесці ў суд адказчыка прымусова. Займаецца гэтым міліцыя.

Праваабаронца Гары Паганяйла таксама судзіцца з міліцыяй, з цэлым Міністэрствам унутраных спраў. Абскарджвае абмежаванне на выезд за межы краіны. Але першае паседжанне прайшло без прадстаўніка МУС. Суддзя атрымала факс, згодна з якім, усе адказныя супрацоўнікі выехалі ў камандзіроўкі. Паганяйла лічыць, што такім чынам міліцыя паказала сваю ,баязлівасць.

“Я думаю, гэта проста такая баязлівая пазіцыя. Сведчанняў доказу сваёй праваты яны не маюць. Проста выконваюць замову адной са структур пры прэзідэнце Беларусі. І разумеючы, што ў судзе сустрэнуцца з жорсткай крытыкай, не прыходзяць. Такая баязлівая пазіцыя.”

Як даведалася Еўрарадыё, ёсць і насамрэч паважныя прычыны, якія дазваляюць не з’яўляцца на паседжанні. Гэта тычыцца непаўнагадовых, цяжарных і інвалідаў. А калі ў суд не з’явіцца перакладчык, то яго перанясуць у любым выпадку.

“Я думаю, гэта проста такая баязлівая пазіцыя. Сведчанняў  сваёй праваты яны не маюць. Проста выконваюць замову адной са структур пры прэзідэнце Беларусі. І разумеючы, што ў судзе сустрэнуцца з жорсткай крытыкай, не прыходзяць. Такая труслівая пазіцыя.”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі