"Царкоўнага вандала" з Мазыра накіравалі ў псіхлякарню

Мазырчука затрымалі ўлетку 2012 года па падазрэнні ў апаганьванні храмаў. Яго прызналі шалёным. Таму суд накіраваў яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню са строгім назіраннем, перадае БелаПАН.

Нагадаем, што ўлетку 2012 года вандал напаў на дзве святыні — храм Сергія Раданежскага і кафедральны сабор Міхаіла Арханёла. У царкве Сергія Раданежскага зламыснік разламаў абразы, разарваў царкоўныя кнігі, на абразах надрапаў пентаграмы. У тую ж ноч ён спрабаваў трапіць і ў кафедральны сабор, але не змог. Таму зламыснік разбіў шыбы і пакінуў знакі на сценах сабора.

Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі мазырчука. Ён незадоўга да гэтага вызваліўся з калоніі, дзе адбываў пакаранне за аналагічнае злачынства.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі