Былому палітвязню Аляксандру Малчанаву адмовілі ў датэрміновым вызваленні

Пра гэта Малчанаў паведаміў у лісце грамадскай актывістцы Тацяне Кім, з якой рэгулярна лістуецца. Па яе словах, якія перадае Радыё "Свабода", прычынай сталі непагашаныя пакаранні за парушэнні. Праўда, Малчанаў у лісце адзначыў, што іншага рашэння і не чакаў.

Нагадаем, што барысаўчаніна Малчанава летась прызналі вінаватым у крадзяжы металалому з мясцовага заводу і асудзілі на паўтара года зняволення. Малады чалавек казаў, што яго нікуды не бралі на працу пасля адседкі. І ён быў вымушаны збіраць металалом, каб пражыць. Дзеля збору металалому ён і прайшоў на неахоўваную тэрыторыю заводу.

У 2011-м Малчанаў быў асуджаны да зняволення першы раз. Тады ён атрымаў тры гады за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 году. На волю выйшаў па памілаванні ў верасні 2011 года.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі