Былога палітвязня Аляксандра Атрошчанкава не выпусцілі ў Літву

Як паведамляе сайт charter97.org Атрошчанкаў ехаў у Вільню разам з жонкай "з турыстычнай мэтай". Пры сабе ён меў даведку з аддзела па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінску аб тым, што выезд за межы краіны яму дазволены.

На мяжы каардынатару "Еўрапейскай Беларусі" паведамілі, што яму забаронены выезд і паставілі адпаведны штамп у пашпарт.

Нагадаем, у канцы сакавіка Атрошчанкава ў Оршы знялі з цягніка "Мінск — Масква". Разам з Сяргеем Калякіным і Анатолем Лябедзькам, якія таксама ехалі ў Брусель праз Расію, яго абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" і аштрафавалі на 350 тысяч рублёў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі