Бяляцкага не пускаюць развітацца з бацькам, які ў цяжкім стане

82-гадовы бацька палітвязня знаходзіцца ў цяжкім стане. 19 снежня Першамайскі суд сталіцы дазволіў Алесю Бяляцкаму, які знаходзіцца ў следчым ізалятары №8 Жодзіна, спатканне з бацькам.

Аднак адміністрацыя турмы, як паведамляе БелаПАН, заявіла, што не можа выканаць рашэнне суда. Па-першае, у іх няма магчымасці канваяваць асуджанага праваабаронцу ў Мінск. Акрамя таго, заявілі ў СІЗА, паперы з суда з дазволам на спатканне аформленыя неналежным чынам.

Жонка палітвязня вяртаецца ў суд, каб перааформіць паперы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі