Бягун: Я не ведаю, чаму апазіцыянераў не выпускаюць за мяжу

Нагадаем, у апошнія дні беларуска-літоўскую мяжу без тлумачэнняў прычын не змаглі пераехаць апазіцыянеры Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, а таксама праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Раней з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што апазіцыянеры, якія заклікалі Захад увесці санкцыі супраць Беларусі, патрапілі ў адмысловы "чорны спіс".

Аляксей Бягун: “Я не ведаю, хто там ім прастаўляў штампы і хто не прапускаў. У нас няма адпаведнай інфармацыі па гэтым пытанні. Прынамсі, па гэтых фактах мы ніякай інфармацыяй не валодаем".

Па словах Бягуна, звяртацца па тлумачэнні неабходна да тых, хто выносіў рашэнне аб абмежаванні права гэтых людзей на выезд. А звяртацца ў Дэпартамент з гэтай нагоды няма сэнсу. Праўда, куды трэба пісаць, Аляксей Бягун патлумачыць не здолеў. І прызнаўся, што пра спісы невыязных апазіцыянераў першы раз чуе ад Еўрарадыё.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі