БульФэст: ад хітоў 7Б да электронікі "БосагаСонца"

БульФэст абвяшчае вясну! Яна прыйдзе ў Мінск разам з гуртамі BosaeSonca, SONICA і маскоўскім хэдлайнерам - , які спяе перад гледачамі лепшыя песні, а таксама зладзіць невялікую прэзентацыю свайго апошняга альбома “Олимпия”.

Беларускія гурты не збіраюцца саступаць у арыгінальнасці маскоўскім калегам. Так, гурт BosaeSonca рыхтуе незвычайную праграму. Зараз музыкі паралельна працуюць над двума сваімі “іпастасямі”, і прадставяць на БульФэсце іх “зміксаваны” варыянт .

“Мы рыхтуем unplagged са струнным трыа і таксама электрычны альбом, дзе будуць элементы і электроннай музыкі і рок-музыкі, – інтрыгуе лідар гурта і адначасова арганізатар імпрэзы Алесь Кот-Зайцаў. - А для БульФэста мы падрыхтуем невялічкі сэт, дзе дзве гэтыя іпастасі сыдуцца ў адну – то бок, на сцэне з’явіцца і струннае трыа, і нейкі электрычны гук. Такі эксперыментальны выступ!”

Што тычыцца любімых БульФэстам неспадзяванак і сюрпрызаў – арганізатары пакуль не раскрываюць усе карты. Але абяцаюць: БульФэст мусіць быць магутным і пяшчотным – як сапраўднае вялікае каханне! Такім чынам, 20 красавіка, а 19-ай сустракаемся ў Re:public!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі