Букмекеры прымаюць стаўкі на кандыдатуру будучага Папы Рымскага

Стаўкі на будучага Папу адкрыла ірландская букмекерская кантора "Paddy Power", паведамляе радыё "Эхо Москвы". Акрамя асобы будучага пантыфіка букмекеры прымаюць стаўкі на тое, якое царкоўнае імя прыме сабе новы Папа і колькі будзе працягвацца канклаў.

Фаварытам цяпер з'яўляецца нігерыйскі кардынал Фрэнсіс Арынзе. Стаўкі на яго прымаюцца ў памеры 3 да 1. Трохі адстаюць ад яго кардынал Георг Ратцынгер з Нямеччыны (9-2) і француз Жан-Мары Люстыгер (5-1).

Тым часам "Guardian" са спасылкай на букмекераў называе фаварытам іншага кардынала — чарнаскурага Пітэра Тэрксана з Ганы.

На арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ставяць 100 супраць аднаго (іншымі словамі, яго шанцы ацэньваюць у 1%). Такія ж шанцы, паводле бягучых вынікаў ірландскіх букмекераў, мае ўкраінскі кардынал Любамір Гусар. Стаўкі на літоўскага кардынала Аўдрыса Юозаса Бакіса яшчэ ніжэйшыя — 125 да 1.

Хутчэй за ўсё царкоўным імем наступнага Папы, на думку кліентаў "Paddy Power", будзе Бенедыкт (3-1).

Фота кардынала Фрэнсіса Арынзе — allrecords.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі