Брэсцкія студэнты для аўтапарка папрацуюць бясплатна
Брэсцкія студэнты-бюджэтнікі павінны цягам трох дзён бясплатна папрацаваць на карысць гарадскога аўтапарка.
Яны павінны правесці дзень з 12.00 да 23.00 на адным з маршрутаў гарадскога транспарту. Там яны будуць займацца ўліку колькасці пасажыраў.
Як нагадвае "Беларускі партызан", у савецкія часы "на карысць аўтапаркаў" працавалі студэнты ўсіх буйных гарадоў. Тады гэта тлумачылі "неабходнасцю збору статыстыкі з мэтай аптымізацыі працы маршрутаў". Што праўда, тады ўлады абмяжоўваліся адным днём "паншчыны".