Брэсцкія раварысты сабралі паўтары тысячы подпісаў пад зваротам да ўладаў

Актывісты кампаніі "За вела-Берасце!" скончылі актыўны збор на гарадскіх вуліцах подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў. Нагадаем, яны патрабуюць стварыць належныя ўмовы для раварыстаў.

Як распавёў Еўрарадыё каардынатар акцыі Уладзімір Красько, сабрана толькі палова подпісаў, рэшта будзе сабраная сярод прыхільнікаў:

Красько: “Збор подпісаў працягваецца, але на дадзены момант мы не дасягнулі трох тысяч, сабралі паўтары тысячы. Актыўны збор подпісаў па вуліцах мы скончылі. Астатнія паўтары тысячы мы плануем дазбіраць сярод нашых прыхільнікаў падчас іншых акцыяў, якія будуць праводзіцца ў межах кампаніі "За вела-Берасце!”.

Красько адзначыў, што запланаваная інфармацыйная кампанія, якая ставіць на мэце папулярызаваць роварны рух у Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі