Брэсцкія мытнікі спынілі кантрабанду на 100 млн рублёў

Як паведамляе БелаПАН, мытнікі загадзя мелі інфармацыю, што праз мяжу павязуць кантрабанду. Таму яны старанна праверылі кіроўцу і пасажыраў аўтобуса. У 25-гадовага кіроўцы мытнікі знайшлі ў кішэнях курткі чатыры папяровыя скруткі. У іх ляжалі пярсцёнкі і тры кулоны з белага металу з каштоўнымі камянямі.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт ювелірных вырабаў складае каля 100 мільёнаў рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі