Брэсцкая пракуратура папярэджвае за яшчэ не забаронены мітынг

Прафсаюзная актывістка 24 лістапада накіравала ў гарвыканкам заяву на мітынг з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня. Адказу з гарвыканкаму пакуль няма. А пракурор Селех заказным лістом прыслаў жанчыне позву на 17 гадзін 5 снежня. Міхнюк павінна будзе даць тлумачэнні наконт запланаванага на 10 снежня мітынгам. Юрыст Уладзімір Малей мяркуе, што пракуратура парушае заканадаўства:

Малей: "Гэта паказвае, што нават калі ты падаў заяву на правядзенне якога-небудзь масавага мерапрыемства, ты ўжо здзейсніў парушэнне, і пракуратура цябе папярэдзіць. Папіраецца права на сходы, масавыя мерапрыемствы, прапісанае не толькі ў Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах".

Нагадаем, што арганізатары Народнага сходу ў Брэсце хацелі ў Міжнародны Дзень правоў чалавека пазнаёміць грамадскасць з рэакцыяй гарадскіх уладаў на рашэнні Сходу 8 кастрычніка.