Брэд Піт ганяе на танку па беларускіх вёсках

“Пра караля Іарданіі нам расказвалі. Прыходзілі на адну з сустрэч людзі, якія працуюць на Блізкім Усходзе. Расказвалі, што ён пастаянна цікавіцца гэтым, гуляе”, — расказвае Еўрарадыё Мікалай Небышынец, намеснік дырэктара студыі Gаmе Strеаm па маркетынгу.

Мінская кампанія распрацавала сусветна вядомую гульню World of Tanks. Ва ўсім свеце налічваецца каля 18 мільёнаў чалавек, якія хоць раз, але гулялі ў “танчыкі”. Гэта дзве Беларусі! Сярод іх не толькі кароль Іарданіі, але і баскетбалісты NBA і Брэд Піт.

120224 Pilecki Tanki.mp3

“Нават галівудскі акцёр Брэд Піт — была інфармацыя, што цікавіцца гульнёй. Вядома, што ўся інфармацыя па гульцах засакрэчаная. Мы не бачым дакладных імёнаў, не праводзілі дакладных даследаванняў. І пра беларускіх селебрыці не цікавіліся, калі шчыра”.

Вядома. Беларускія селебрыці ўсё больш па “Дажынках” ды “Еўрафэстах”. А вось сярод звычайных беларусаў гульня папулярная. У танчыкі гуляе прыкладна каля 250 тысяч жыхароў нашай краіны.

“У Беларусі? Гэта зараз вось можна паспрабаваць вылічыць, простым матэматычным шляхам. У Расіі ў нас на расійскім серверы гуляе 5 мільёнаў чалавек. З іх прыкладна 5% — беларусы. Адпаведна 5% ад 5 мільёнаў — гэта 250 тысяч атрымоўваецца”.

Гэта 2,5% ад усёй колькасці насельніцтва. Неслабы рэйтынг.

Як даведалася Еўрарадыё, з нашай краінай гульню World of Tanks звязвае не толькі распрацоўка. Вёскі ды краявіды можна параўнаць з рэальнымі беларускімі. А сярод драўляных хат можна пабачыць нават трактар “Беларус”.

“Канкрэтна ў самой гульні ніякіх аналогій з Беларуссю, безумоўна, не праводзілася. У нас няма лакацый, нейкіх карт, якія б былі завязаныя на гістарычнасці. Гэта ўсё выдуманыя вёсачкі. Там можна паглядзець іх, глянуць і заўважыць аналогію з беларускай лакацыяй. У нас нават у свой час быў трактар ”Беларус”. Гэта адмыслова, каб пасмяяцца. Каб гульцы пачыналі абмяркоўваць”.

Працуе ў кампаніі Gаmе Strеаm каля 300 чалавек. Пераважна выпускнікі БДУІР, БДУ і Акадэміі мастацтваў.


“Кожны, калі ён прыходзіць у кампанію, праходзіць унутранае навучанне. Таму што гэтай гульнявой індустрыі ў нас нідзе не навучаюць”.

Гуляць у World of Tanks можна абсалютна бясплатна. Але калі надумаеце рухацца па “дрэву пракачки”, то ўжо прыйдзецца заплаціць. На ўсе просьбы Еўрарадыё расказаць пра грошы ў Gаmе Strеаm адказваюць, што выданнем гульні займаецца міжнародная кампанія Wargaming.net і пра прыбыткі ад "танчыкаў" яны не ведаюць . Аднак іх можна сабе ўявіць, калі ўзгадаць пра 18 мільёнаў гульцоў. Нават 250 тысяч беларускіх могуць прыносіць немаленькі прыбытак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі