БНФ перадаў 2600 паручальніцтваў у падтрымку палітвязняў у пракуратуру

2600 паручальніцтваў за палітвязняў, якія па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў следчых ізалятарах КДБ і МУС, былі перададзеныя сёння ў сталічную пракуратуру. Удзельнікі дадзенай акцыі салідарнасці з палітвязнямі спадзяюцца дамагчыся змены меры стрымання на падпіску пра нявыезд. Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў нагадаў у жывым эфіры Еўрарадыё, што раней ужо падавалі паручыцельствы за Ўладзіміра Някляева і Ірыну Халіп і неўзабаве іх перавялі пад хатні арышт.

Кастусёў: "Думаю, што гэта паспрыяе станоўча, бо ўжо вынікі ёсць. У кожным разе я лічу, што гэта паспрыяла таму, што Някляеў, няхай сабе пад хатнім арыштам, але ўжо дома і Ірына Халіп. Я спадзяюся, што гэта паспрыяе і астатнім, хто зараз знаходзіцца ў вязнях".

Кастусёў кажа, што сёння былі зноў перададзеныя паручальніцтвы за Някляева і Халіп. Паводле яго слоў, акцыя будзе працягвацца і надалей. Каля 1500 паручальніцтваў сабраныя ў рэгіёнах, яны перадаюцца альбо ў пракуратуру, альбо ва ўправу БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі