Black Eyed Peas прысвяцілі Японіі новы кліп

Гурт Black Eyed Peas прысвяціў новы відэакліп “Just Can't Get Enough” японцам, якія пацярпелі у выніку стыхійных бедстваў. Як паведамляюць удзельнікі калектыву, матэрыялы для роліка былі адзнятыя ў Токіа за тыдзень да землятрусу. Сама кампазіцыя “Just Can't Get Enough” увайшла ў апошні студыйны альбом гурта “The Beginning”, які паступіў у продаж у лістападзе 2010 года.

Тым часам у Н’ю-Ёрку 27 сакавіка адбудзецца дабрачынны канцэрт, удзельнікамі якога стануць Sonic Youth, Ёка Она і Шон Ленан, Майк Патан і іншыя выканаўцы. Правядзе мерапрыемства Джон Зорн.

Фота: www.wecansleep.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі