БХК просіць Генпракуратуру праверыць інфармацыю аб катаваннях Саннікава

Халіп распавяла, што падчас спаткання ў віцебскай калоніі "Віцьба-3" 24 студзеня муж паведаміў ёй, што пад уздзеяннем катаванняў вымушаны быў напісаць на імя Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні. Па словах Халіп, з 16 па 20 лістапада з Саннікавым, які ў той момант знаходзіўся на перасылцы ў магілёўскай турме, адбывалася "нешта жудаснае".

БХК просіць Генпракуратуру правесці праверку інфармацыі аб катаваннях над Саннікавым і падаць публічную інфармацыю па яе выніках. У выпадку неабходнасці адпаведна адрэагаваць, інфармуе БелаПАН.


Нагадаем, што Андрэй Саннікаў у траўні мінулага года быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010. Міжнародная грамадскасць лічыць Саннікава палітвязнем і патрабуе ад афіцыйнага Мінска яго неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі