Берніковіч не зарэгістраваў ініцыятыўную групу — у камісіі не было сшытка

Прадстаўнік гэтай камісіі адмовіўся прыняць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы актывіста з Глыбокага Яраслава Берніковіча.

Як паведаміў Берніковіч, Мікалай Рыбакоў, які ў гэты час дзяжурыў у камісіі, адмовіўся прыняць у яго дакументы на той падставе, што "яшчэ не заведзены адпаведны сшытак".

Нагадаем, Яраслаў Берніковіч працуе генеральным дырэктарам прыватнага прадпрыемства “Прэфект-інфа”, заснавальнікам якога ён з’яўляецца. У чэрвені прадпрыемства патрапіла пад узмоцненую праверку фінансавых органаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі