У Глыбокім перад выбарамі пачаўся прэсінг на фірму апазіцыянера Берніковіча

Як стала вядома з неафіцыйных крыніц, у Глыбокае прыехалі супрацоўнікі сталічнага КДБ. Пасля іх размовы з падатковай інспекцыяй і фінансавай міліцыяй на прадпрыемства пачаўся ціск. Берніковіч лічыць, што гэта звязана з яго ўдзелам у будучай парламенцкай кампаніі.

Фінансавыя органы пачалі праверку прадпрымальнікаў, якія даюць рэкламу ў газету “Прэфект-інфо”. Супрацоўнікі газеты лічаць, што ўлады пeраследуюць дзве мэты — аказаць ціск на рэкламадаўцаў, а таксама злавіць прадпрыемства на ўтойванні падаткаў.

Падаткавікі зрабілі некалькі спробаў "кантрольнай закупкі" на прадпрыемстве. Падчас адной з іх падаткавікі абвінавацілі галоўнага рэдактара газеты Змітра Лупача ў фінансавым парушэнні ды аштрафавалі яго на 2 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі