"Белтэлекам" мяркуе, што тарыфы на інтэрнэт могуць знізіцца

Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара прадпрыемства Сяргей Туромша. Пры гэтым ён адзначыў, што тарыфы для карыстальнікаў залежаць ад аплаты за вонкавыя каналы. Менавіта на іх асноўная актыўнасць беларускіх карыстальнікаў.

Па словах Туромшы, якія перадае БелаПАН, тарыфы на інтэрнэт могуць знізіцца, але гэта залежыць не столькі ад "Белтэлекама", колькі ад таго, што "прапануюць на вонкавых шлюзах".

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік "АтлантТэлекам" Ігар Сукач на канферэнцыі "Дзелавы інтэрнэт" 24 кастрычніка заяўляў, што інтэрнэт-паслугі ў нашай краіне таннець не могуць. Па яго словах, інтэрнэт у нас і так самы танны ў свеце.

Фота — vegasite.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі