Беларусы з "чорнага спісу" ЕС некалькі разоў звярталіся па візу

"Было некалькі выпадкаў, калі грамадзяне Беларусі, уключаныя ў бан-ліст ЕС, звярталіся па візу ў амбасаду Літвы ў Беларусі. Амбасада адмовілася выдаць ім візы", — адказвае Еўрарадыё кіраўніца службы інфармацыі літоўскага МЗС Джына Казлаўскене.

Замест неўязнога чыноўніка ў Еўрасаюз не пускаюць яго цёзку


Звесткі тых, хто падае на візу, дэталёва аналізуюцца, кажуць у МЗС. Калі ж па візу звяртаецца чалавек з такім жа імем і прозвішчам, як у чалавека з " чорнага спісу" ЕС, то яго дакументы правяраюць кампетэнтныя ўстановы Літвы, каб высветліць асобу.

На мяжы таксама пашпарты таксама правяраюць пільна. Таму нават калі асоба з чорнага спіса мае візу, яе ўсё роўна вылічаць, запэўнілі Еўрарадыё ў літоўскім МЗС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі