Беларусы і ўкраінцы прапануюць стварыць музей гісторыі і культуры Еўропы

На думку аўтараў паслання, за 20 гадоў інтэграцыйнай дзейнасці Еўрасаюза не спынілася духоўная і культурная дэградацыя на кантыненце. Эканоміка, якая губіць культуру, перастае быць эканомікай, яна служыць не столькі грамадству, колькі імгненным, нярэдка сквапным інтарэсам асобных людзей, лічаць аўтары звароту.

Таму яны прапануюць стварыць Музей гісторыі і культуры Еўропы, які каардынаваў бы даследаванні гісторыі на мацерыку, а таксама вывучаў сучасныя адносіны паміж цывілізацыямі і народамі.

Аўтары звароту мяркуюць, што музей будзе мець вялікае культурна-асветніцкае і выхаваўчае значэнне, паспрыяе мірнаму вырашэнню канфліктаў паміж народамі і цывілізацыямі на планеце.

У ліку тых, хто падпісаў ліст, беларускі пісьменнік Васіль Якавенка, украінскі пісьменнік і палітолаг Уладзімір Шаўкашытны; член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі Мікалай Крукоўскі; член-карэспандэнт НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук; прафесар Мінскай духоўнай акадэміі Сергій Гардун; доктар гістарычных навук Леанід Лыч,  доктар біялагічных навук Аляксей Мікуліч ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі