“Беларускую мару” пераклалі на польскую мову (відэа)

Голас у кадры належыць грамадскай актывістцы з Беларусі Ірыне Чанчавік. Кінастужка была агучана на польскую мову па ініцыятыве “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі”.

“Беларуская мара” -- фільм пра падзеі Плошчы-2011 і найноўшую гісторыю Беларусі. Яе аўтар - беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая працуе на расійскім Першым канале.

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне “апошняга дыктатара Еўропы”. У аснову стужкі ляглі падзеі 2010–2011 гадоў у Беларусі.

Фільм з'явіўся дзякуючы намаганням Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве ды польскага аддзялення нямецкага фонду Маршала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі