Беларускія progressive-рокеры Extrada агучылі нямы фільм жахаў (глядзець)

Гурт Extrada запісаў саўндтрэк да вінтажнага трылера “Доктар Джэкіл і Містэр Хайд”. Стужку ў 1913 годзе зняў амерыканскі рэжысёр Герберт Брэнан. Музыкі называюць яе “неаблізанай і незацяганай”, і падкрэсліваюць, што суправаджэння да яе дагэтуль не існавала.


Cтварэнне саундртрэка заняло ў музыкаў паўгода: 
“Шмат нерваў, рэпетавалі па начах, — узгадвае стваральнік гурта Extrada бубнач Міхаіл Кінчын (Mauz). — Я бегаў па студыі, крычаў на хлопцаў, паказваў містэра Хайда. Маўляў, глядзіце, я такі кручкаваты, сыграйце мне яго, пакажыце. А калі трэба было сыграць доктара Джэкіла, расхаджваў па студыі, як джэнтльмен”.


Даходзіла да таго, што музыкі з матэматычнай дакладнасцю вывяралі кожную секунду фільма. Калі трэба было сыграць сцэну, напрыклад, размовы доктара са сваёй каханай на 47 секунд, пераігрывалі столькі разоў, колькі трэба было, каб дакладна трапіць у гэты час. 


Гурт не ўпэўнены, што можа сыграць саўндтрэк жыўцом пад прагляд фільма. Але ўлетку абяцае паспрабаваць. А пасля Extrada мае намер адпачкавацца ад фільма і развіць праграму да канцэртнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі