Беларускія ксяндзы выступяць на футбольным чэмпіянаце Еўропы

Сярод іншых, у ім будзе ўдзельнічаць каманда ксяндзоў Гродзенскай дыяцэзіі. Як паведамляе сайт catholic.by, каманда Беларусі ў групе "А" згуляе з венграмі, харватамі, баснійцамі і славенцамі. У групу "Б" трапілі каманды з Партугаліі, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, Румыніі і Славакіі.

Упершыню Беларусь на гэтым спаборніцтве выступіла ў мінулым годзе. Тады яе таксама прадставіла каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі