Беларускія футбалісты каля Сцяны Плачу ў Ерусаліме (фота)

Ён пройдзе ў Ерусаліме на стадыёне "Тэдзі", жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 21.35 па беларускім часе.

Беларускія футбалісты разам з трэнерамі перад матчам паспелі агледзець галоўныя святыні старажытнага горада. Між іншым, яны пастаялі каля Сцяны Плачу.

Нагадаем, галоўным трэнерам Георгіем Кандрацьевым для ўдзелу ў матчы былі запрошаныя 18 футбалістаў: Аляксандр Гутар, Максім Бардачоў, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Ягор Філіпенка (усе — з БАТЭ), Сяргей Верамко, Сяргей Карніленка, Дзмітрый Вярхоўцаў (усе — "Крылы Саветаў", Самара, Расія), Станіслаў Драгун, Віталь Трубіла (абодва — мінскае "Дынама"), Аляксандр Мартыновіч, Сяргей Кісляк (абодва — "Краснадар", Расія), Ян Цігараў ("Лакаматыў", Масква), Сяргей Балановіч ("Шахцёр", Салігорск), Уладзімір Хвашчынскі ("Брэст"), Ілля Алексіевіч ("Гомель"), Максім Жаўнерчык ("Кубань", Расія), Антон Пуціла ("Фрайбург", Нямеччына).

Гульцам БАТЭ Аляксандру Глебу, Віталю Радзівонаву і Дзянісу Палякову далі магчымасць адпачыць і на матч не запрашалі.

Фота — Беларуская федэрацыя футбола

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі