Беларускі знаток атрымаў крышталёвую саву ва ўкраінскім "Што? Дзе? Калі?"

Гульня складвалася не найлепшым чынам для знатакоў. Дакладна адказаўшы на першае пытанне, яны далі чатыры недакладныя адказы запар. Ад ліку 1:5 іх "выратавалі" вядучы праграмы Аляксандр Андросаў і абаронца інтарэсаў тэлеглядачоў Кшыштаф Полак. Яны залічылі дакладны адказ, які каманда не здолела дакладна патлумачыць.

Каманда Лісіцына здолела зрабіць лік роўным — 4:4. Але наступнае пытанне прайграла. Пры ліку 4:5 Павел Свярдлоў адказаў на складанае пытанне пра тое, навошта ісландцы, якія займаюцца нейкай старажытнай здабычай, бяруць з сабой мех з мяккай саломай. Пасля знатакі без цяжкасцяў знайшлі адказ на пытанне ад былога міністра культуры Расіі Міхаіла Швыдкога і выйгралі гульню.

Кадр з тэлетрансляцыі. Павел Свярдлоў забірае крышталёвую саву з пастамента

 

Каманда Лісіцына — самая інтэрнацыянальная ва ўкраінскім тэлеклубе "Што? Дзе? Калі?". Акрамя мінчаніна Паўла Свярдлова, у ёй граюць Наста Русава і Аляксей Самулёў з Кіева і Інна Сямёнава з Масквы, а капітан каманды Вячаслаў Лісіцын і гулец Юрый Філіпаў — з Санкт-Пецярбургу.

 

Каманда Лісіцына: Юрый Філіпаў, Наста Русава, Аляксей Самулёў, Інна Сямёнава, Вячаслаў Лісіцын, Павел Свярдлоў

 

Гульню паказвалі на ўкраінскім тэлеканале К1 у навагоднюю ноч. Спампаваць яе можна тут, а таксама са старонкі ўкраінскага "Што? Дзе? Калі?" у сацыяльнай сетцы "вКонтакте".

 

 

Па выніках 2011 года, крышталёвыя совы былі ўручаныя знатакам і ў іншых тэлевізійных серыях "Што? Дзе? Калі?". У прыватнасці, у беларускім тэлеклубе галоўны праз атрымаў Сяргей Марозаў, знаток каманды Сяргея Буяна. У расійскім "Што? Дзе? Калі?" выніковую дыямантавую саву і неафіцыйные прызнанне ў якасці "лепшага гульца ўсіх часоў" атрымаў Аляксандр Друзь.

Фота: Дзяніс Мельнік, tv-igra.com.ua.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі