Беларускі ліцэй у Клецку прымусова зрабілі рускамоўным

Як паведамляе "Беларускі партызан", яна замяніла на дырэктарскай пасадзе Сяргея Белаша. Новая дырэктарка сваім загадам прымусіла настаўнікаў весці заняткі па-руску. Пры гэтым фармальна ўстанова дагэтуль застаецца беларускамоўнай. 


Паводле інфармацыі "Беларускага партызана", прычына ў тым, што маці новай дырэктаркі І.Кунігель прыйшла ў ліцэй выкладаць хімію. Пенсіянерка не можа выкладаць свой прадмет па-беларуску,  таму ліцэй пераведзены на рускую мову.