Беларускі час супадае з іракскім, кенійскім і мадагаскарскім (мапа)

Пасля рашэння беларускіх уладаў не пераходзіць на зімовы час, Беларусь апынулася ў адным гадзінным поясе з краінамі Блізкага Усходу і Усходняй Афрыкі. Гадзіннікі ў Беларусі паказваюць столькі ж, колькі ў Іраку, Саудаўскай Аравіі, Йемене, Кеніі, Самалі, Эфіопіі, Угандзе, Танзаніі і на выспе Мадагаскар.


Паўсюль у Еўропе, акрамя Калінінградскай вобласці Расіі, час адрозніваецца ад беларускага. Розніца з суседняй Польшчай цяпер складае 2 гадзіны, з Літвой, Украінай і Ізраілем — 1 гадзіну. 


Звычайная розніца ў 1 гадзіну засталася і з Расіяй, якая таксама не перайшла на зімовы час.

Фота: Вікіпедыя (вялікая мапа тут)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі